7 days of unlimited WordPress themes, plugins & graphics - for free!* Unlimited asset downloads! Start 7-Day Free Trial
Advertisement
  1. Web Design
  2. Creativity

Творчы крызіс: па прычыне акружэння і з-за эмоцый 

Scroll to top
Read Time: 10 mins
This post is part of a series called Let’s Talk About Creativity.
Creative Block 101
Intellectual Creative Block

Belarusian (беларуская мова) translation by Olya Misuraghina (you can also view the original English article)

У папярэднім артыкуле мы абмеркавалі значэнне творчага крызісу. Мы разабралі паняцце назіральнага крызісу і магчымыя варыянты па выхадзе з яго. У гэтым артыкуле мы разбяром яшчэ два тыпу творчага крызісу: крызіс па прычыне акружэння і эмацыйны крызіс. Каб пераадолець іх, важна разумець, як яны з'яўляюцца ў жыцці.

Давайце коратка сабе нагадаем працэс творчага мыслення:

creative-block-creative-thinking-processcreative-block-creative-thinking-processcreative-block-creative-thinking-process
Працэс творчага мыслення 

Крызіс па прычыне акружэння 

Кажучы пра крызіс з-за навакольнага асяроддзя, мы звычайна маем на ўвазе праблемы, якія ствараюцца культурай, у якой вы жывеце, і вашым непасрэдным асяроддзем. Напрыклад, некаторыя праблемы падобнага ступару могуць быць выкліканыя кліентамі. Не заўсёды лёгка спраўляцца з крызісам, які выкліканы кімсьці іншым, але звычайна стасаванне вырашае такія праблемы. 

1. Табу 

Наша выхаванне і адукацыя закладваюць пэўныя мадэлі мыслення і паводзін. У нейкай меры табу нам выгадныя, таму што яны абараняюць грамадства ад непрымальных думак і дэвіянтных паводзін. Падчас інкубацыйнага працэсу мы, дызайнеры і распрацоўшчыкі, павінны думаць як мага больш свабодна. Гэта можа гучаць лагічна, але часам гэта даволі складана з-за звыклых мадэляў мыслення, якія мы выкарыстоўваем як вынік нашай адукацыі і з-за грамадства, у якім мы жывем.

Магчымы выхад з гэтага становішча - падвяргаць усё сумневу і імкнуцца не крытыкаваць. Для пачатку не аналізуйце свае ідэі, а проста імкніцеся сабраць як мага больш ідэй. 

2. Гумар 

Каб выкарыстоўваць гумар пры вырашэнні праблем, трэба бачыць залатую сярэдзіну. Некаторыя цэняць вясёлыя рашэнні, але ў бізнэсе гумар не заўсёды ў пашане. 

creative-block-humourcreative-block-humourcreative-block-humour
«LOL» на Dribbble

Важна прааналізаваць кантэкст, у якім вы тварыце, каб убачыць, ці дарэчны ў гэтай сітуацыі гумар. 

3. Розум і інтуіцыя 

«Інтуіцыя падкажа думаючаму розуму, дзе далей шукаць.»

- Джонас Сок

Часцяком людзі лічаць творчасць і логіку двума зусім рознымі рэчамі. Творчы чалавек авалодае і тым, і іншым. Ён можа тварыць, але і ніколі не забудзе пра пэўны ўзровень логікі ў думках. Некаторыя людзі выдатна прымаюць інтуітыўныя рашэнні, і калі вы адзін з іх, не бойцеся выкарыстоўваць інтуіцыю ў працэсе творчага мыслення!

Магчыма, ваш ступар заснованы на залішняй канцэнтрацыі на творчасці, забыванні пра логіку. Памятайце, што ў рэшце рэшт, ваша творчае рашэнне павінна быць таксама практычным, і тут вам і спатрэбіцца логіка.

4. Левапаўшарнае і правапаўшарнае мысленне 

Левы бок (паўшар'е) нашага мозгу часта характарызуецца як думаючы ў аналітычным плане. Ён дапамагае нам думаць лагічна. Правы бок больш выкарыстоўваецца для прасторавага ўспрымання і творчасці, ён стымулюе нашы пачуцці. Канечне, у працэсе мыслення мы выкарыстоўваем абодва бакі нашага мозгу, і важна разумець, што функцыянальны падзел на два паўшар'я - гэта не падзел на чорнае і белае, як некаторыя гавораць. 

creative-block-thinkingcreative-block-thinkingcreative-block-thinking
«Стараннае мысленне» на Dribbble 

Калі вы ў творчым крызісе, магчыма, вы занадта моцна стымулюеце адно з паўшар'яў мозгу, перагружаючы яго інфармацыяй. Калі вы занадта занятыя лагічнай інфармацыяй і лагічным мысленнем, натуральна, што будзе пакутавать ваша творчае мысленне.

Нялёгка дасягнуць раўнавагі, асабліва ў творчай сферы, дзе мы занадта сканцэнтраваны на знаходжанні творчага вырашэння, хаця лагічнае мысленне і інфармацыя вызначана дапамаглі б у гэтым. Так што ўвогуле, не абмяжоўвайце сабе творчасцю, вывучайце сітуацыю і думайце, каб пазбегнуць тупіка. 

5. Першасная і другасная творчасць 

Маслоу вызначыў два віды творчасці: першасную і другасную.

«Калі ў вас ёсць толькі малаток, кожная праблема будзе падобная на цвік.»

- Абрахам Маслоў 

Звычайна мы займаемся другаснай творчасцю. Другасная творчасць адносіцца да адкрыццяў, натхнёных іншымі творчымі людзьмі. Іншымі словамі, мы выкарыстоўваем працу іншых людзей для сваіх уласных творчых рашэнняў. У цэлым, нельга сказаць, што гэта няправільна (вядома, калі вы не крадзеце) - натхняцца чужымі працамі, але ці робiць гэта вашу працу па-сапраўднаму выбітным стварэннем?

Першасная творчасць - гэта сапраўдны прарыў. Сапраўды арыгінальная ідэя. Штосьці, чаго ніхто не спрабаваў раней ці, магчыма, спрабаваў, але няўдала. Першасная творчасць - гэта неверагоднае дасягненне. Ваша ідэя не толькі павінна быць дзіўна добрай, але яе таксама павінен прыняць ваш кліент ці ваша мэтавая аўдыторыя. Напрыклад, да выпуску iPad папярэднія планшэты не карысталіся сапраўдным поспехам на рынку, нягледзячы на тое, што сам прадукт ужо існаваў. iPad - гэта прадукт першаснай творчасці, які нарэшце прынёс планшэтам велізарны камерцыйны поспех.

6. Традыцыя і перамены 

Адна з прычын, па якой першасная творчасць можа быць няўдалай, - гэта традыцыя. У цэлым, людзі не любяць змены. Людзям падабаецца стабільнасць і традыцыі, выключэнне - калі гэта больш не нясе каштоўнасці і з'явіліся лепшыя альтэрнатывы.

creative-block-revolutioncreative-block-revolutioncreative-block-revolution
Лагатып мабільнага тэлефона на Dribbble 

Як дызайнер, ці ўвогуле як творчы чалавек, вы часта будзеце сутыкацца з супраціўленнем вашым творчым рашэнням, таму што яны выглядаюць рызыкоўна.  Гэта навіна, а людзі, здаецца, не заўсёды разумеюць, чаго вы хочаце дасягнуць з дапамогай перадавых рашэнняў. Вось чаму ваша матывацыя неверагодна важная. 

«Каб мы выглядалі пераканаўча, нам павінны верыць; каб нам верылі, мы павінны выклікаць давер; каб выклікаць давер, мы павінны быць праўдзівымі.» 

- Эдвард Р. Марроў 

Калі вы калі-небудзь сутыкнецеся з кліентам, які будзе супраць вашай прапановы, паспрабуйце пераканаць яго з дапамогай сваёй моцнай матывацыі. Ёсць прычына, па якой вы схіляецеся да гэтага рашэння, растлумачце свайму кліенту, чаму вы верыце ў тое, што гэтая ідэя жыццяздольная. Пераканаць кліентаў у правільнасці сваёй ідэі нялёгка, але ў рэчаіснасці ёсць толькі адзін спосаб гэтаму навучыцца: практыкуйцеся, паляпшайце свае навыкі ў перакананні і станавіцеся лепшым аратарам. 

7. Фізічнае асяроддзе вакол вас 

Яшчэ адна магчымая прычына творчага крызісу можа заключацца ў тым, што вам больш не падабаецца ваша працоўнае месца. 

creative-block-workspacecreative-block-workspacecreative-block-workspace
«Працоўная прастора» на Dribbble

Некаторыя людзі ў адных месцах адчуваюць значна больш творчасці, чым у іншых. Вы стаміліся, і вам надакучыла сядзець на адным і тым жа працоўным месцы, і ў вас заўсёды перад вачыма адна і тая ж карціна? Памяняйце яе. Стварыце сваю ўласную творчую прастору і паглядзіце, наколькі гэта працуе. Навакольнае асяроддзе ўплывае на кожнага па-рознаму. Некаторыя аддаюць перавагу цішыне, а я, напрыклад, аддаю перавагу таму, каб чуць вакол сябе людскія гутаркі. Напрыклад, я пішу гэты артыкул у цягніку і разумею, што гэта сапраўды дапамагае мне засяродзіцца.

8. Недахоп супрацоўніцтва і даверу 

«Сцеражыцеся гэтага творчага блока, таму што ён адзін з найбольш небяспечных.» 

Супрацоўніцтва мае вялікае значэнне. Калі паміж вамі і вашымі калегамі не хапае даверу падчас працы над праектам, вы сутыкнецеся з праблемамі. Вам заўсёды будуць сустракацца людзі, якія вам не падыходзяць. На працы важна заставацца прафесіяналамі і імкнуцца паводзіць сябе належным чынам.

Калі вам здаецца, што хтосьці абмяжоўвае вашы творчыя пачаткі, проста пагаварыце з гэтым чалавекам. Перш за ўсё, растлумачце, чаго вы хочаце і чаму. Трэба выявіць сапраўдны корань праблемы і паглядзець, ці можна гэта выправіць. Падчас групавых праектаў вельмі важна ствараць для кожнага пазітыўную атмасферу, таму што яна сапраўды паляпшае вынікі працы ў цэлым. Нешта ня ладзіцца? Абмяркоўвайце, абмяркоўвайце і яшчэ раз абмяркоўвайце. Паспрабуйце адсунуць свой гонар у бок і прадставіць сябе на месцы іншага чалавека. 

9. Праблемны начальнік або кліент 

Не толькі вашы калегі могуць ствараць праблемы, у вашых кліентаў або начальніка таксама можа быць кропка гледжання, выдатная ад вашай. Часта добры начальнік - сам па сабе творца, які дасягнуў поспеху, і ён пакідае вам досыць месца для творчасці, замест таго каб упарта прасоўваць свае ўласныя ідэі.

Па нейкай прычыне ў кліентаў таксама ёсць сваё ўласнае ўяўленне аб дызайне. Мець справу з кліентам або начальнікам, які сапраўды не разумее вашу пункт гледжання, звычайна даволі нялёгка. Перш за ўсё трэба зразумець, што сапраўдная праблема зводзіцца да кліента або вашага начальніка, а не да дызайна або ідэі. Паспрабуйце паглядзець на сітуацыю не як дызайнер, а шырэй. Калі вы зразумееце, што праблема і праўда заключаецца ў вашым начальніку або кліенце, пагаварыце з ім і пераканайце яго. Як дызайнер, вы павінны быць ня толькі творцам, але і павінны ўмець прадаваць свае ідэі. Калі гэта ваш слабы бок, паспрабуйце папрацаваць над ім і, калі ў вас нешта не атрымліваецца, заўсёды прасіце зваротную сувязь. Вы вучыцеся большаму на памылках, чым на перамогах.

10. Недахоп падтрымкі 

Зразумелая справа, што для таго, каб ажыццявіць ідэі, патрэбна падтрымка. Гэта можа быць як фінансавая падтрымка (што самае відавочнае), так і матэрыяльная і арганізацыйная падтрымка. Іншымі словамі, вам неабходныя разнастайныя інструменты і інфармацыя, каб стварыць тое, што трэба. Калі вам чагосьці не хапае (напрыклад, інфармацыі), вы павінны паспрабаваць гэта дастаць.

Важна разумець, калі вам чагосьці не хапае, так што падчас праекта трэба час ад часу аналізаваць сітуацыю і правяраць, ці ўсяго хапае. Вельмі важна пераканацца, што вы валодаеце правільнай інфармацыяй. Не будуйце здагадак, калі справа тычыцца працы з кліентам, калі не ўпэўненыя, заўсёды задавайце пытанні.

Эмацыйны крызіс 

Калі мы сутыкаемся з перашкодамі, якія замінаюць нам свабодна фармаваць і выказваць ідэі, мы часта пакутуем ад эмацыйнага ступару, які абмяжоўвае нашу творчасць. Эмацыйны крызіс, магчыма, самы далікатны, і вырашыць яго складаней за ўсё, таму што ён ўмешваецца ў нашу асобу так, што мы самі становімся сваёй жа праблемай. 

1. Страх рызыкаваць 

Мы часта баімся рызыкаваць, і гэта абсалютна нармальна. У рэшце рэшт, у грамадстве правільныя паводзіны ўзнагароджваюцца, а няправільныя - караюцца. 

«Рызыка прыняцця няправільнага рашэння пераважней жаху нерашучасці.» 

- Майманід 

У цэлым, я раю рызыкаваць абдумана, таму што гэта можа з лішкам таго каштаваць. Калі вы звычайна баіцеся рызыкаваць і спрабаваць новае, паспрабуйце пераадолець гэта, спытаўшы сябе, якія магчымыя негатыўныя наступства можа прынесці ваш выбар і як вы можаце іх пераадолець. Каб пераканаць сябе рызыкнуць, я часта запісваю некаторыя катастрафічныя чаканні (мяркуючы, што ўсё пойдзе не так), пасля чаго я звычайна заключаю, што, у рэшце рэшт, абдуманая рызыка не такая ўжо і дрэнная. 

2. Страх бязладдзя 

Калі мы тварым, мы часта сутыкаемся з недакладнай або няпоўнай інфармацыяй, туманнымі ідэямі і канцэпцыямі або няздольнасцю прыняць рашэнне. Імкненне да парадку неабходна, але і здольнасць цярпець бязладдзе таксама вельмі важная ў творчасці. 

creative-block-chaoscreative-block-chaoscreative-block-chaos
«Chaos» на Dribbble

У рэшце рэшт, пошук добрага рашэння - як пазл. Нават калі ў пачатку ўсё хаатычна, вы памаленьку прывядзеце гэта да ладу. Прасцей кажучы, не бойцеся бязладдзя, інакш гэта можа толькі яшчэ глыбей увесці вас у творчы крызіс. 

3. Вы схільныя крытыкаваць, а не ствараць 

Людзі, схільныя да асуджэння, будуць адкідваць многія ідэі, пакуль свежая думка не ператворыцца ў нешта прыгожае.

«Мы павінны быць паблажлівыя ў сваіх меркаваннях, таму што часцяком мы б самі здзейснілі чужыя памылкі, будзь у нас такі шанец.»

- Доктар Алсакер 

Магчыма, сутнасць вашага ступару заключаецца ў тым, што вы судзіце сябе занадта строга. Паспрабуйце ня ставіцца крытычна да сваёй ідэі, пакуль вам не падасца, што вы знайшлі добрае рашэнне. 

4. Няздольнасць выпрабаваць ідэю часам 

«Калі вы затрымаліся на інкубацыйнай фазе, дайце сабе час, і адпачынак - свайму розуму, гэта часта як раз тое, што трэба.» 

Націск часу ў гандлёвым асяроддзі часта моцна ўскладняе працэс творчасці. Увогуле, па сканчэнні часу мы знаходзім іншыя - часам лепшыя - рашэнні праблем. Дайце шанец сваёй падсвядомасці справіцца з вашымі праблемамі.

Важна час ад часу даваць адпачынак свайму розуму, таму што перагружаны мозг толькі ўскладніць працэс знаходжання рашэння. Калі вы затрымаліся на інкубацыйнай фазе, дайце сабе час, і адпачынак - свайму розуму, гэта часта як раз тое, што трэба. 

5. Недахоп ці лішак уцягнутасці 

Калі вы над чымсьці працуеце, заўсёды старайцеся знаходзіць лепшае рашэнне, але, з другога боку, імкненне хутчэй дасягнуць поспеху можа занадта моцна паскорыць ваш творчы працэс. Важна ставіць сабе складаныя задачы і заставацца цярплівым.

Калі вы працуеце з групай людзей, можа здарыцца так, што яны будуць занадта ўсхваляваныя ці наадварот апатычныя. Важна зразумець, чаму яны так сябе паводзяць. Вы ўпэўненыя, што патрэбны чалавек выконвае прыдатную яму працу? Зноў жа, важна абмеркаваць гэта. Пераканайцеся, што людзям не зусім проста вырашыць пастаўленую задачу і што яны адчуваюць сувязь з тым, чым займаюцца.

6. Рэальнасць і фантазія 

Жывое ўяўленне выдатна для творчасці. Не бойцеся фантазіяваць час ад часу, асаблівага на фазе насычэння. 

creative-block-dreamcreative-block-dreamcreative-block-dream
«Бяз межаў» на Dribbble 

У некаторых выдатнае ўяўленне, а іншым яго не хапае. У любым выпадку, гэта не праблема, і не лічыце так. Гэта толькі адзін са спосабаў разагрэць свой творчы пачатак. Ўяўленне асабліва карысна на інкубацыйнай фазе, калі вы затрымаліся і не можаце знайсці рашэнне. Уявіце, як бы вы вырашылі гэтую праблему, і не лічыце, што ўсе і так зразумела. Знаходзьце шалёныя рашэнні. Як заўсёды, няўдалыя або неверагодныя ідэі могуць натхніць вас на цудоўныя думкі!

Выснова 

Як і ў апошнім артыкуле, паспрабуйце падумаць над некаторымі з сваіх праектаў і паглядзіце, ці былі вы ў якой-небудзь з сітуацый, пералічаных у гэтым артыкуле. Зразумейце, што пайшло не так і як вы б маглі хутчэй вырашыць праблему. У наступным артыкуле мы разбяром інтэлектуальны крызіс. Дзякуй, што прачыталі.

Advertisement
Did you find this post useful?
Want a weekly email summary?
Subscribe below and we’ll send you a weekly email summary of all new Web Design tutorials. Never miss out on learning about the next big thing.
Advertisement
Looking for something to help kick start your next project?
Envato Market has a range of items for sale to help get you started.